Еўракамісія прапануе перадаць замарожаныя расійскія сродкі Украіне. Будзе і спецыяльны трыбунал

Паводле ацэнак Еўракамісіі, шкода, нанесеная Украіне расійскай агрэсіяй, складае ўжо каля 600 мільярдаў еўра. Яшчэ нядаўна яна ацэньвалася ў 385 мільярдаў.

30.11.2022 / 12:04

Фота: AP

Аб гэтым у відэазвароце ў сераду заявіла кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Яна паабяцала, што еўрапейскія структуры зробяць усё магчымае для таго, каб Расія заплаціла за нанесеныя разбурэнні замарожанымі сродкамі расійскіх алігархаў і актывамі свайго Цэнтральнага банка.

Яна таксама паведаміла, што Еўракамісія будзе працаваць сумесна з Міжнародным крымінальным судом над стварэннем спецыяльнага трыбунала па расследаванні расійскіх ваенных злачынстваў.