У Мёрах «хапун» на заводзе — затрымана як мінімум 5 чалавек

Праваабаронцам стала вядома, што сёння на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» — затрымана як мінімум пяць чалавек. 

30.11.2022 / 11:30

Вядома, што затрыманні праводзяць сілавікі з Віцебска. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля выбараў. 

Іншых падрабязнасцей і прозвішчаў затрыманых пакуль няма.

Nashaniva.com