Нацбанк знізіў прагноз па ЗВР да 6 млрд даляраў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на канец 2023 года складуць не менш за $6 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў зацверджаных указам Лукашэнкі асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі (АНГКП) на 2023 год.

30.11.2022 / 09:53

Як раней паведамлялася, у 2023 годзе грашова-крэдытная палітыка будзе арыентавана на запаволенне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, да 7—8 працэнтаў (снежань 2023 года да снежня 2022 года). У рамках палітыкі кантролю за грашовым прапанаваннем прагназуецца павелічэнне сярэдняй шырокай грашовай масы на 12—16 працэнтаў (снежань 2023 года да снежня 2022 года), рублёвай грашовай базы на 10—12 працэнтаў.

Палітыка Нацыянальнага банка будзе накіравана на процідзеянне сістэмным пагрозам фінансавай стабільнасці і на павышэнне магчымасцей банкаў па крэдытнай падтрымцы эканомікі ва ўмовах яе структурнай трансфармацыі і адаптацыі арганізацый да новых умоў функцыянавання.

На 1 студзеня 2023 года ЗВР павінны складаць не менш за 7 млрд.

Nashaniva.com