Англія і ЗША выйшлі ў 1/8 фіналу

Скончыўся і групавы турнір у групе В. Англія перамагла Уэльс з лікам 3:0, а ЗША выйгралі ў Ірана з лікам 1:0.

30.11.2022 / 00:03

Форвард амерыканцаў Крысціян Пулішыч, забіваючы гол, сутыкнуўся з варатаром і атрымаў траўму. Фота: Luca Bruno / AP

У англічан дублем вызначыўся Маркус Рэшфард, гол забіў таксама Філ Фодэн. Усе галы былі забітыя ў другім тайме.

У амерыканцаў у першым тайме забіў Крысціян Пулішыч. Ірану, дарэчы, было дастаткова нічыі ў гэтым матчы, але не атрымалася. Амерыканцы здолелі адбіцца.

Англія — 7, ЗША — 5, Іран — 3, Уэльс — 1.

ЗША ў 1/8 фіналу ў суботу згуляюць з Нідэрландамі (18:00), а Англія з Сенегалам у нядзелю (22:00).

Nashaniva.com