Расія ракетнымі ўдарамі пашкодзіла ўсе буйныя ўкраінскія цепла— і гідраэлектрастанцыі

Пра пашкоджанне расійскімі ўдарамі ўсіх буйных украінскіх электрастанцый заявіў кіраўнік «Укрэнерга» Уладзімір Кудрыцкі.

29.11.2022 / 18:19

У абясточаным Львове

«На працягу сямі ракетных атак ад 10 кастрычніка былі пашкоджаныя ўсе буйныя цепла— і гідраэлектрастанцыі ва Украіне. Я не магу расказваць дэталі адносна наступстваў кожнага канкрэтнага ўдару», — паведаміў Кудрыцкі.

Паводле яго слоў, расійскія сілы наносяць удары, спрабуючы зрабіць так, каб аб'яднаная энергасістэма Украіны не змагла пастаўляць электраэнергію з адных рэгіёнаў у іншыя.

У апошні раз Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па аб'ектах энергетыкі Украіны днём 23 лістапада, з-за чаго 80 % тэрыторыі краіны засталіся без святла і вады. Ровенская, Паўднёва-Украінская і Хмяльніцкая АЭС адключыліся, а Запарожская АЭС, занятая расійскімі войскамі, аказалася абясточаная.

Nashaniva.com