Нямецка-савецкая вайна пачалася на 45 хвілін раней, чым меркавалася

З архіўных дакументаў вынікае, што Германія напала на Савецкі Саюз у 3:15 раніцы — на 45 хвілін раней, чым прынята было лічыць у савецкай гістарыяграфіі. Пра гэта распавёў кіраўнік Расархіва Андрэй Арцізаў, піша Kommersant.

29.11.2022 / 14:54

Сёння, 29 лістапада, адкрылася гісторыка-дакументальная выстаўка «Вялікая Айчынная вайна. 22 чэрвеня 1941 — 19 лістапада 1942», якую наведаў спадар Арцізаў. У экспазіцыі паказана каля 400 дакументаў з розных архіваў, у тым ліку і Беларусі.

«Вайна пачалася — заўсёды ў савецкай гістарыяграфіі (гаварылася) — у чатыры гадзіны раніцы. Вось тут дакументы паказваюць, што ў 3 гадзіны 15 хвілін пачалася бамбёжка савецкіх гарадоў — на самай справе яна пачалася на 45 хвілін раней»,— заявіў Андрэй Арцізаў.

Nashaniva.com