У Беларусь ляціць борт ВПС Венгрыі. Хто там, невядома

У паветраную прастору Беларусі зайшоў борт Airbus A319-112 з рэгістрацыйным нумарам 604, які вылецеў у 08:11 (мінскі час) з Будапешта і накіроўваецца ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск», піша Антон Матолька.

29.11.2022 / 09:25

Хто ляціць на борце, пакуль невядома.

Антон Матолька адзначае, што сёння, напрыклад, адбудзецца цырымонія развітання з Уладзімірам Макеем.

Таму не выключана, што пасажыр гэтага борта ляціць менавіта для ўдзелу ў цырымоніі.

Nashaniva.com