Выйшаў адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі

Валанцёрская ініцыятыва «Вольныя паштоўкі» запускае адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі.

29.11.2022 / 08:56

На кожны дзень з 1 па 25 снежня ў ім распісаныя заданні для падтрымкі палітвязняў. Каляндар даступны на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай, — паведамляюць «Вольныя паштоўкі».

Спампаваць каляндар на тэлефон можна тут.

«Тысячы палітзняволеных у Беларусі пазбаўленыя магчымасці адсвяткаваць Каляды і Новы год з сям’ёй. Каб дапамагчы ім адчуць святочную атмасферу, кожны дзень з 1 да 24 снежня мы будзем даваць вам заданні — а вы, выконваючы іх, будзеце падтрымліваць палітвязняў. У мінулым годзе да заданняў нашага адвэнт-календара далучылася больш чым 100 чалавек! Многім з іх мы ў знак падзякі даслалі наш мерч. У гэтым годзе зробім так жа: калі вы выканаеце 18+ заданняў, мы дашлём вам цішотку або шопер», — пішуць у інстаграме «Вольных паштовак». Паўдзельнічаць у ініцыятыве і сачыць за навінамі можна тут.

Nashaniva.com