Вольгу Анішчук арыштавалі трэці раз запар, яна абвясціла галадоўку

Сёння яна мусіла выйсці на волю, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Акрамя гэтага, днямі яе перавезлі з ІЧУ на Акрэсціна ў ІЧУ Магілёва, хоць суд праходзіў у Мінску. Праваабаронцам стала вядома, што Вольга абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў з яе, а яе мужа Арцёма змясцілі ў ШІЗА ў бабруйскай калоніі.

28.11.2022 / 22:18

Вольгу Анішчук, жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, які раней зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і быў асуджаны па дзвюх крымінальных справах, затрымалі 4 лістапада. Яе два разы арыштоўвалі за перасылкі з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў паведамленняў у асабістай перапісцы, агулам на 24 дні.

Жанчына за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва з яе здзекуюцца і на яе аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца дагала і прысядаць.

Nashaniva.com