Выйшаў на волю палітзняволены Яўген Кагоцька
Яўгена Кагоцьку асудзілі ў жніўні 2021 года да шасці месяцаў «хатняй хіміі». Але пасля таго як пракуратура абскардзіла прысуд, пакаранне Яўгену было зменена на адзін год «хіміі». Тэрмін хлопец адбываў у віцебскай ПУАТ № 9. Днямі ён выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну, піша «Вясна».
25.11.2022 / 19:21
Асудзілі Яўгена Кагоцьку паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса за «здзек з дзяржаўнага сцяга».
Паводле абвінавачання, ён разам з сябрам пад песню «Воины света», «дэманструючы браваду рухамі ў такт музыцы і паказваючы выключны цынізм», разарваў на фрагменты дзяржаўны сцяг Беларусі, а частку сцяга чырвонага колеру прыклаў да фрагмента белай тканіны, чым стварыў бел-чырвона-белы сцяг. Пасля гэтага яны размясцілі відэазапіс на старонцы Кагоцькі ў тыктоку.