На ўкраінскім фронце без перамен

Лінія фронту, калі верыць зводцы ўкраінскага генштаба на раніцу 275-га дня вайны, за апошнія суткі істотных змен не зведала.

25.11.2022 / 11:30

Фота: AP

Генштаб піша, што расейцы працягваюць спробы наступаць у раёнах Бахмута і Аўдзееўкі, на астатніх жа ўчастках фронту ў асноўным абараняюцца — праўда, паводле зводкі, украінскія часці адбілі атаку і ў раёнах Стэльмахоўкі і Дзіброва на паўночным участку фронту, блізу Сватава і Крамянной.

У абарону расейцы селі і пад Вугледарам, дзе нядаўна таксама спрабавалі развіваць наступ.

Па ўсёй лініі фронту працягваюцца ўзаемныя артабстрэлы і авіяўдары.

Прыкмет фармавання групоўкі з наступальным патэнцыялам у Беларусі ўкраінскі генштаб па-ранейшаму не бачыць.

Nashaniva.com