На палітзняволеную Дар'ю Лосік цісне адміністрацыя брэсцкага СІЗА

Стала вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА-7 пачала залічваць вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Звычайна вязням можна перадаваць 30 кг перадачы ў месяц і дадаткова дасылаць неабмежаваную колькасць пасылак вагой 50 кг. Цяпер яе ў гэтым абмежавалі, піша «Вясна».

25.11.2022 / 09:24

Таму не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі, бо праз устаноўлены ліміт яна можа застацца без неабходных рэчаў.

Лісты ад Дар‘і амаль не даходзяць.

Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

30 лістапада Дар'я адзначыць 31-годдзе за кратамі, а 28 лістапада будзе роўна 13 год з першага спаткання з Ігарам. Падтрымаць яе можна тэлеграмамі і грашовымі пераводамі.

Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік

Nashaniva.com