«Не толькі Еўропа задрыжыць». Лукашэнка ў Ерэване пагражаў чымсьці страшным тым, хто замахнецца на ягоны рэжым
Падчас выхаду да журналістаў на саміце АДКБ у Ерэване Лукашэнка выступаў як сапраўдны «ястраб», адкрыта пагражаючы ўсяму свету ў выпадку пасягання на ягоны рэжым нечым такім, чаго свет яшчэ не бачыў. Згадаў нават пра ядзерную бомбу.
24.11.2022 / 19:01
Аляксандр Лукашэнка ў Ерэване. 23 лістапада 2022 года. Скрыншот з відэа
«Калі раптам на нас нехта нападзе… Слухайце, вы нават уявіць не можаце, як мы можам адказаць. Каму трэба, я сказаў.
Тут мы не будзем ужо абмяркоўваць праблему бруднай ці чыстай атамнай бомбы. Гэта ўжо не абмяркоўваецца. Мы адкажам так, што не толькі Еўропа задрыжыць.
І гэта не толькі мы, гэта нашы дамоўленасці з Расіяй, гэта наша з ёй сумесная групоўка ўзброеных сіл», — адзначыў стваральнік беларускага палітычнага рэжыму.