Магілёвец заплаціў гардэробшчыцы за «згублены» нумарок і забраў чужую куртку

Незвычайны крадзеж адбыўся ў адным з начных клубаў Магілёва, паведамляе прэс-служба абласнога УУС. 22-гадовы жыхар горада звярнуўся да гардэробшчыцы з просьбай выдаць яму адзенне, ад якога ён нібыта згубіў нумарок. І яму гэта ўдалося, хоць былі дадатковыя нюансы.

24.11.2022 / 17:13

Фота ілюстрацыйнае

Жанчына прапанавала хлопцу аплаціць кошт жэтончыка ў касе. Патраціўшы невялікую суму, хлопец атрымаў доступ да гардэроба і вынес з яго куртку.

Гардэробшчыца пры гэтым не звярнула ўвагі, што хлопец забраў жаночую вопратку, хоць заяўляў, што згубіў жэтончык ад сваёй. У выніку 19-гадовая дзяўчына, якая адпачывала ў тым самым клубе, страціла сваю рэч коштам у 500 рублёў.

Заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com