Еўрапарламент: Лукашэнка павінен несці адказнасць перад Міжнародным трыбуналам

Еўрапарламент сёння прыняў рэзалюцыю «Аб працягу рэпрэсій супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».

24.11.2022 / 15:42

Дэпутаты выказалі салідарнасць з народам Беларусі і грамадзянскай супольнасцю, якія працягваюць выступаць за свабодную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь. А таксама асудзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі, разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі і ваяўнічую рыторыку афіцыйнага Мінска.

Асобна падкрэсліваецца, што Лукашэнка і звязаныя з ім асобы нясуць роўную адказнасць за ваенныя злачынствы ва Украіне і павінны несці адказнасць перад Міжнародным трыбуналам і Міжнародным крымінальным судом.

Nashaniva.com