Брытанская разведка: Расія перакідвае падраздзяленні ПДВ на ўсход Украіны

Сённяшняя справаздача разведкі брытанскага мінабароны прысвечана расійскім падраздзяленням паветрана-дэсантных войскаў, якія ваююць ва Украіне.

24.11.2022 / 10:34

Фота: AP

За апошнія два тыдні Расія, верагодна, перакінула асноўныя падраздзяленні ПДВ на данецкі і луганскі франты ў Данбасе. З верасня па кастрычнік вялікая частка істотна аслабленых ПДВ была накіравана на абарону тэрыторыі на правым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці.

Некаторыя падраздзяленні ПДВ цяпер, верагодна, укамплектаваныя у тым ліку мабілізаванымі расіянамі. Хоць гэтыя дрэнна навучаныя ваенныя аслабяць заяўлены «элітны» патэнцыял ПДВ, Расія, хутчэй за ўсё, па-ранейшаму будзе адпраўляць дэсантнікаў у сектары, якія лічацца асабліва важнымі.

Патэнцыйныя аператыўныя задачы ПДВ уключаюць падтрымку абароны раёна Крамянная — Сватава ў Луганскай вобласці або ўзмацненне наступальных аперацый на горад Бахмут Данецкай вобласці.

Nashaniva.com