Палітзняволеная шукае дапамогі праз інстаграм. Дапамагчы можа кожны

Наталля Карнеева — керамістка з Мінска, мастачка, педагог з досведам працы больш за 13 гадоў. 2 лістапада яе асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсных маршах. Цяпер яна шукае дапамогі, піша «Вясна».

23.11.2022 / 17:40

На сваёй старонцы ў інстаграме Наталля звярнулася па дапамогу:

«Цяпер я збіраю аскепкі ранейшага жыцця. З моманту выхаду з турмы я сабрала кучу паперак і ўжо аплаціла 1 300 [рублёў] за ўтрыманне дзіцяці ў прытулку. І ўжо проста чакаю 28 лістапада, калі будзе камісія па маім дзіцяці. Плюс выдаткі на адваката, гэта аказалася вельмі дарагім задавальненнем».

Як можна падтрымаць яе?

Для гэтага трэба напісаць ёй у Instagram.

Nashaniva.com