У расійскім войску ўзбунтаваліся мабілізаваныя з Серпухава

У расійскім войску зафіксаваны чарговы бунт: мабілізаваныя з Серпухава расказалі пра катастрафічную сітуацыю ў войсках пад Луганскам.

23.11.2022 / 16:58

Як звычайна, у падобных выпадках, расійскія вайскоўцы наракаюць на адсутнасць усяго неабходнага і дэзерцірства камандзіраў.

Мабілізаваныя расказалі, што іх без належнага абмундзіравання і падрыхтоўкі кінулі ў баі за Макееўку. У вынікі многія загінулі, патрапіўшы пад абстрэлы сваіх жа. Тых, хто выжыў, засялілі ў разбураны дом, і не ведаюць, што з імі далей рабіць.

Nashaniva.com