У Гродне арыштавалі кіраўніцу прадстаўніцтва швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі Alpen Pharma

Пракуратура Гродна завяла крымінальную справу супраць кіраўніцы прадстаўніцтва швейцарскай кампаніі Alpen Pharma ў Беларусі, падазраванымі па ёй прызнаныя 12 прадстаўнікоў кампаніі па абласцях і Мінску, паведамляе прэс-служба ведамства.

22.11.2022 / 18:27

«31-гадовая падазраваная на працягу 2 гадоў сістэматычна давала ад імя прадстаўніцтва Alpen Pharma AG незаконныя грашовыя ўзнагароды медыцынскім работнікам устаноў аховы здароўя рэгіёна за прасоўванне гамеапатычных і лекавых прэпаратаў», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Швейцарская Alpen Pharma займаецца вытворчасцю, прасоўваннем і дыстрыбуцыяй лекавых сродкаў, арганізацыяй і правядзеннем клінічных выпрабаванняў прэпаратаў, іх рэгістрацыяй, працуе па ўсёй Еўропе і ў Азіі. У Беларусі кампанія дзейнічае з 2009 года.

Nashaniva.com