У Мінску прараб упаў з 7-га паверха

Здарэнне адбылося ў ЖК «Алімпік 2» у панядзелак, піша СК.

22.11.2022 / 14:34

Фота: СК

52-гадовага мужчыну ў непрытомным стане знайшлі калегі на 6 паверсе. Ён шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі.

Следчыя праводзяць агляд месца здарэння, апытваюць работнікаў арганізацыі, адбіраюць дакументацыю па ахове працы і тэхніцы бяспекі.

Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў ходзе праверкі.

Nashaniva.com