Расія страціла 90 % еўрапейскага рынку нафты

Еўрапейскія краіны працягваюць скарачаць закупкі расійскай нафты напярэдадні эмбарга, якое мае пачацца з 5 снежня. Па выніках тыдня, які завяршыўся 18 лістапада, у краіны Паўночнай Еўропы расійскія нафтавікі пастаўлялі толькі 95 тысяч барэляў за суткі, паведамляе Bloomberg.

21.11.2022 / 21:57

З пачатку вайны расійскія нафтавыя пастаўкі на калісьці найбуйнейшы рынак збыту зменшыліся аж на 92 %.

У той жа час падваенне аб'ёму закупак азіяцкімі пакупнікамі не кампенсуе страты на еўрапейскім рынку.

Nashaniva.com