У Лідзе жанчыну аштрафавалі за спальванне блакітна-жоўтых фаераў да Дня незалежнасці Украіны

У судзе Лідскага раёна 3 лістапада адбыўся суд над мясцовай жыхаркай. Яе абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП, піша «Вясна».

21.11.2022 / 19:49

Згодна з пратаколам, каля чыгуначнага моста праз раку Лідзейка жанчына «правяла адзіночнае пікетаванне ў гонар Дня незалежнасці Украіны: падчас спальвання фаераў колераў сцяга данай дзяржавы запісала відэа і размясціла яго на сваёй старонцы ў Instagram».

Віну сваю жанчына на судзе не адмаўляла, але адзначыла, што не ведала пра тое, што гэтыя дзеянні супрацьпраўныя.

У выніку суд пастанавіў прызнаць жанчыну вінаватай і аштрафаваць яе на 20 базавых велічыняў (640 рублёў).

Nashaniva.com