Іван-чай можа замяніць Lipton у Расіі

Да актываў дыстрыб'ютара гарбаты Lipton прыглядаюцца расійскія вытворцы іван-чаю. Брэнды Lipton, Saito і Brooke Bond належаць Ekaterra — былому «чайнаму» падраздзяленню Unilever.

21.11.2022 / 15:24

Фота: Shutterstock.com

Нядаўна яно было прададзена інвестфонду CVC і (у адрозненне ад былой мацярынскай кампаніі) хутка абвясціла пра сыход з Расіі. У Ekaterra было каля 7 % расійскага рынку гарбаты, галоўны фізічны актыў — буйная чайная фабрыка ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе The Bell.

Гэтым летам пра развіццё галіны іван-чая заклапаціўся асабіста Уладзімір Пуцін, палічыўшы ферментаваны настой кіпрэю «карыснейшым за якую-небудзь Coca-Cola, дзе адна хімія», і нават паабяцаў даць асобнае даручэнне Мінсельгасу.

Пасля гэтага адбыўся кароткі ўсплёск продажаў.

Стан сектара прааналізаваў Forbes, які прыйшоў да высновы, што ў Расіі прадаецца ўсяго 1500 тон іван-чаю ў год (каля 1 % рынку), прычым у ніводнага з вытворцаў, нават у тых, хто займаецца не толькі іван-чаем, няма нават 1 млрд расійскіх рублёў гадавой выручкі.

Nashaniva.com