Украінскі суд асудзіў яшчэ 10 баевікоў непрызнаных «ДНР» і «ЛНР» за дзяржздраду

Cуд вынес вердыкт у дачыненні да яшчэ 10 грамадзян краіны, якія перайшлі на бок расійскай арміі і на працягу некалькіх месяцаў дапамагалі ворагу — да таго часу, пакуль у ходзе контрнаступлення УСУ баевікі не трапілі ў рукі сваім суайчыннікам і не былі перададзеныя суду.

21.11.2022 / 13:07

У паведамленні СБУ ўдакладняецца, што ў ліку асуджаных — «камандзіры штурмавых аддзяленняў, снайпер, кулямётчык і стралкі, якія бралі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць сіл абароны на Запарожскім кірунку».

Па выніках судовых разглядаў усіх дзесяцярых абвінавачаных прызналі вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага часу (арт. 111, ч. 2 КК Украіны) і прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 15 гадоў.

Nashaniva.com