Ля станцый метро «Малінаўка», «Уручча» і «Слуцкі гасцінец» зробяць транспартныя хабы

Такія інжынерныя рэчы дазваляюць упарадкаваць рух асабістага і грамадскага транспарту і забяспечваюць камфорт і бяспеку пасажыраў.

21.11.2022 / 11:12

Каля станцый метро «Малінаўка», «Уручча» і «Слуцкі гасцінец» уладкуюць транспартныя хабы па аналогіі з ужо дзеючымі ў раёне станцый метро «Магілёўская» і «Каменная Горка». Пра гэта распавёў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, пішуць «Мінск-навіны».

Акрамя таго, у Мінску павялічана колькасць палос для руху грамадскага транспарту. Іх працягласць цяпер складае каля 40 км.

Nashaniva.com