Будынак СБУ ў Херсоне, магчыма, давядзецца падарваць, бо расіяне замініравалі кожны пакой

Пра гэта заявіў прадстаўнік аператыўнага камандавання «Поўдзень» Уладзіслаў Назараў.

21.11.2022 / 10:58

«Многія такія знаходкі адносяцца да няздымных прылад. Таму ў некаторых выпадках размініраванне немагчымае, і адзінае выйсце — гэта падрыў замініраванага будынка», — патлумачыў ён.

Раней украінскія сапёры па тых жа прычынах падарвалі будынак Нацпаліцыі Херсонскай вобласці.

Nashaniva.com