Зяленскі: З пачатку ўварвання Расія выпусціла па Украіне больш за 4700 ракет 

Спыненне расійскай агрэсіі важнае не толькі для Украіны, але і для сусветнай бяспекі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў выступленні на канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі франкамоўных краінаў.

21.11.2022 / 08:19

Зяленскі агучыў удакладненую агульную колькасць ракет, якія Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны:

«Расія выкарыстала больш за 4700 ракет. Сотні нашых гарадоў проста спалены. Загінулі тысячы людзей. Сотні тысяч былі прымусова вывезены ў Расію. Мільёны з’ехалі з Украіны ў іншыя краіны, ратуючыся ад вайны».

Nashaniva.com