У Польшчы беларус-дальнабойшчык збіў насмерць раварыстку

Здарэнне адбылося а 7-й раніцы ў чацвер у горадзе Лукаў, што ў Люблінскім ваяводстве, паведамляе сайт «Беларусь & мир».

21.11.2022 / 07:43

Паводле папярэдніх звестак, 67-гадовая веласіпедыстка выехала на дарогу, па якой рухалася фура. Адбылося сутыкненне, у выніку якога пацярпелая атрымала цяжкія траўмы і памерла на месцы аварыі.

Вядзецца расследаванне.

Nashaniva.com