Назвалі самыя папулярныя паролі ў свеце, якія адначасова і найгоршыя

Кампанія Nordpass апублікавала 200 самых папулярных пароляў, якія выкарыстоўваліся ў 30 краінах у 2022 годзе. На першым месцы, як і ў 2021 годзе, пароль password, які выкарыстоўваўся амаль 5 мільёнаў разоў.

20.11.2022 / 22:20

На другім і трэцім месцах — лічбавыя паролі «123456» і «123456789». Чацвёртае месца — у Guest, пятае — у «12345678», паведамляецца ў даследаванні.

У першай дзясятцы толькі адзін пароль, у якім ёсць і літары, і лічбы — «col123456», які займае дзявятае месца.

Амаль усе паролі з першай дзясяткі сістэма брутфорса ўзламае за 1 секунду, на Guest пойдзе 10 секунд, на «col123456» — 11 секунд.

Nashaniva.com