Беларускія памежнікі абвінавачваюць украінцаў у правакацыі

Беларускія памежнікі абвінавачваюць украінскіх сілавікоў у правакацыях на мяжы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

20.11.2022 / 15:39

Беларускі бок паведамляе пра інцыдэнт, які нібыта адбыўся 19 лістапада каля 16.00 у Гомельскай вобласці.

«Відэакамера ў чыгуначным пункце пропуску Славечна (з украінскага боку — Выступовічы) зафіксавала рух на тэрыторыі Украіны ўзброенага чалавека ў кірунку дзяржаўнай мяжы. Мужчына незаконна перасек мяжу, якая праходзіць па цэнтры чыгуначнага моста, і зайшоў на тэрыторыю Беларусі. Украінскі вайсковец рабіў фота— і відэаздымку мясцовасці, а таксама нешта шукаў або ўсталёўваў у снезе. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы», — сцвярджаецца ў заяве беларускага ведамства.

Украінскі бок сітуацыю не каментаваў.

Nashaniva.com