Да Ільі Міронава, які нядаўна выйшаў з турмы, прыйшлі сілавікі

Ілья Міронаў паехаў на канцэрт у Мінск, а ў гэты час да яго прыйшлі візіцёры. Пра гэта гомельскі валанцёр распавёў у фэйсбуку.

19.11.2022 / 22:50

Ілья Міронаў прасядзеў у СІЗА цэлы год, чакаючы прысуду. Яму далі паўтара года паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і выпусцілі ў зале суда 24 кастрычніка 2022 года.

Ілья вядомы тым, што піша велізарную колькасць лістоў палітвязням.

Чытайце таксама:

Ілля Міронаў: Мне прысніўся нейкі кашмар, я расплюшчыў вочы і зноў 2021 год

Nashaniva.com