Да Новага года Мінск упрыгожаць 25 ёлак з электрычнымі гірляндамі. 6 ужо гатовыя

Яны знаходзяцца каля Палаца дзяцей і моладзі, Мінскага гарадскога палаца культуры, у парку Паўлава, на вуліцы Напалеона Орды, у жылым раёне Сокал, каля будынка № 44 на вуліцы Асаналіева. Сёння спецыялісты развешваюць гірлянды на ёлцы каля ўнівермага «Беларусь».

18.11.2022 / 16:04

На ўваходзе ў парк Чалюскінцаў і каля ёлкі ў парку Горкага будзе ўстаноўлена па камплекце з 12 светлавых цацак у выглядзе знакаў ўсходняга календара.

Цяпер праводзіцца ўпрыгожванне вуліцы Даўгабродскай светлавымі інсталяцыямі, іх размяшчаюць на апорах асвятлення. Яны таксама з'явяцца на вул. Барамзінай у Сокале.

«Мінгарсвятло» прапануе ўключыць святочную ілюмінацыю і гірлянды на ёлках з 15 снежня, як было ў папярэднія два гады, паведамляюць Мінск-навіны.

Nashaniva.com