69-гадовую пенсіянерку асудзілі да 2 гадоў калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда

У судзе Мёрскага раёна быў агучаны прысуд 69-гадовай былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Эме Сцепулёнак. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год, але ў сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт.

18.11.2022 / 15:04

Эму Антонаўну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). 

Суддзя Ірына Яскевіч прызначыла палітзняволенай 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы, піша «Вясна».

У першы дзень суда жанчыне стала дрэнна: у яе падняўся ціск. Таму Эме Антонаўне выклікалі хуткую дапамогу.

Nashaniva.com