Следчыя са Швецыі знайшлі на месцы ўзрываў «Паўночных патокаў» сляды выбухоўкі

На месцы ўзрываў на газаправодах сістэмы «Паўночны паток» выявілі пабочныя прадметы і сляды выбухоўкі. Пра гэта заявіла Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі.

18.11.2022 / 11:52

Фота: Danska Försvaret/TT

Удзельнікі расследавання пацвердзілі, што на газаправодах сістэмы «Паўночны паток» адбылася сур'ёзная дыверсія. Акрамя таго, падчас агляду месца здарэння былі задакументаваныя сам раён і шырокія пашкоджанні газаправодаў у выніку ўзрываў. Расследаванне працягваецца.

Раней паліцыя Швецыі, якая абследавала месца ўцечкі, заявіла, што газаправоды былі пашкоджаныя ў выніку выбухаў.

Nashaniva.com