У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі яшчэ аднаго беларуса

40-гадовы Станіслаў Ільін трапіў у вышук на радзіме па артыкуле 368 КК РБ. Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, Ільін вырашыў згубіцца ў Расіі — ён прыехаў у Маскву і пасяліўся ў гатэлі, піша «Вясна».

17.11.2022 / 18:04

Як паведамляе тэлеграм-канал «База», 14 лістапада ў гатэль прыйшлі паліцэйскія — Станіслава затрымалі.

Цяпер яму пагражае дэпартацыя і да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com