«Вагнераўцы» караюць смерцю былых зняволеных дзясяткамі, а адказнасці не баяцца

Расійская праваабаронца Вольга Раманава, заснавальніца арганізацыі «Русь сидящая», у інтэрв'ю рэсурсу «Можем объяснить» адзначыла, што нядаўні скандальны выпадак з пакараннем членамі ПВК «Вагнер» смерцю былога зняволенага Яўгена Нужына — зусім не адзінкавы. Ён вылучаецца з іншых толькі тым, што быў выстаўлены на публічны агляд. На мове «вагнераўцаў» такая практыка называецца «абнуліць чалавека».

16.11.2022 / 17:18

Былы зняволены Яўген Нужын, расправу над якім «вагнераўцы» паказалі на ўвесь свет

Па звестках Раманавай, прыгожынцы караюць смерцю за такія «правіны» на фронце:

Толькі пацверджаных выпадкаў ваеннага самасуду ўжо каля 40, кажа Раманава. «І нічога ім за гэта не будзе, — упэўненая Раманава, — любы ФСВП на любыя запыты [пра лёс зэка] адказвае, што гэта дзяржаўная таямніца».

Зараз ПВК «Вагнер» вярбуе зэкаў ужо ў Сібіры, прычым многіх на фронт адпраўляюць прымусова, хоць часам сваякі перашкаджаюць гэтаму. Раманава зачытала ліст маці асуджанага: «Ён быў раней у іншым бараку, а ў гэты яго перавялі пасля таго, як я не дала згоды на вярбоўку. Патэлефанавала намесніца начальніка [калоніі] і прыстрашыла, што ў суд падам. Мяне [вагнераўцы] два дні тэрарызавалі званкамі». Жанчыне пагражалі, што сын у любым выпадку апынецца на фронце, але ў горшых умовах.

Паводле звестак Раманавай, «вагнераўцы» завербавалі ўжо 30-35 тысяч зняволеных.

Чытайце таксама:

Падаляк: Забіты баец ПВК Вагнера Нужын добраахвотна пагадзіўся адправіцца ў Расію пры абмене палоннымі з Украінай

Расійскі канал зняў на відэа жахлівае пакаранне вагнераўца, які здаўся ў палон

Nashaniva.com