Кадыраў патрабуе перад пачаткам перамоў выдаць яму ўсіх шайтанаў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выступіў з чарговай скандальнай заявай, зноў паказаўшы сябе ўсерасійскім «ястрабам». Гэтым разам прычынай стала пытанне магчымых мірных перамоў з Украінай, піша РБК.

15.11.2022 / 20:30

Кадыраў назваў дзве ўмовы для пачатку перамоў: прызнанне ўваходжання ў склад Расіі новых рэгіёнаў і выдача «ўсіх фашысцкіх злачынцаў і шайтанаў, адказных за зверствы над рускамоўным насельніцтвам».

Калі ж гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, але вайну ўсё ж скончаць, не пытаючыся Кадырава, то тады, маўляў, «у Чачэнскай Рэспубліцы знойдуцца добраахвотнікі, у ліку якіх буду і я, якія прымусяць адказаць бандэраўскіх фашыстаў і шайтанаў за кожную кроплю крыві» і не дадуць Захаду «разваліць нашу вялікую краіну і аддаць забыццю нашы традыцыі і веру ва Усявышняга».

Nashaniva.com