Мікрапластык — адна з галоўных пагроз здароўю ў XXI стагоддзі. Але навукоўцы знайшлі рашэнне

Аэрагель на яечнай аснове ачышчае ваду без шкоды для навакольнага асяроддзя.

17.11.2022 / 18:50

Фота: Vecteezy

Мікрапластык ёсць паўсюль. Ён знойдзены на Эверэсце, на дне Марыянскага жолаба, у Арктыцы, у рыбе, солі, марской і прэснай вадзе, піве, малюсках. Нават у чалавечым целе. Штодня мы ўдыхаем мікрапластык, з'ядаем яго і п'ём. У арганізм трапляе ў сярэднім 5 грамаў мікрапластыку штотыдзень, а ў год — каля 250 грамаў. Прыкладна столькі ж важаць 230 пластыкавых трубачак ці 8 паўлітровых пластыкавых бутэлек.

Мікрапластык шкодзіць дзікай прыродзе, але ёсць рашэнне. Engaget расказвае, што даследчыкі з Прынстана выкарысталі яечны бялок для стварэння лёгкага порыстага аэрагелю, які можа выдаляць мікрапластык і соль з марской вады. 

Пасля сушкі і награвання бялка да высокіх тэмператур у бескіслароднай прасторы яго структура стварае сумесь нітак з вугляроднага валакна і лістоў графена, якія могуць выдаліць 99% мікрапластыку з вады і 98% солі.

Лёгкадаступны арганічны матэрыял мае свае перавагі. Ён танны, не патрабуе шмат энергіі ці перарасходу вады. Актываваны вугаль таксама танны, але ён не такі эфектыўны ў барацьбе з мікрапластыкам, як гель з яечнага бялка.

Аэрагель яшчэ не гатовы да шырокага выкарыстання. Навукоўцы павінны ўдасканаліць вытворчы працэс, перш чым стане магчымай масавая вытворчасць.

Гель таксама можа быць карысным для захоўвання энергіі і ізаляцыі.

***

Як засцерагчы сябе ад мікрапластыку. Практычныя парады:

Таксама чытайце састаў касметыкі і бытавой хіміі. Трэба выключаць з ужытку сродкі з наступнымі кампанентамі:

Запомніць увесь спіс цяжка, але, на шчасце, назвы мікрапластыку аднастайныя. Калі вы бачыце кампанент, які пачынаецца з Poly і Acry, то, верагодней за ўсё, гэта пластыкавы парашок. Застанецца запомніць яшчэ толькі Nylon, Carbomer і Ethylen.

Фота: Vecteezy

Nashaniva.com