На сераду ў Мінску паабяцалі мокры снег

У Мінску 16 лістапада часам чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу (верагоднасць 70-80 %).

15.11.2022 / 16:03

Вецер чакаецца пераменных напрамкаў (4-9 м/с), затым паўночна-заходні (7-12 м/с).

Тэмпература паветра на працягу сутак + 1…+3 °C.

Сіноптыкі таксама папярэдзілі пра галалёдзіцу па паўночным усходзе краіны.

Nashaniva.com