Мінскі заапарк правядзе акцыю для студэнтаў

У чацвер 17 лістапада Мінскі заапарк правядзе акцыю 1+1 для студэнтаў. Паводле яе ўмоў, два студэнты змогуць прайсці па адным уваходным білеце.

14.11.2022 / 21:40

Для таго, каб скарыстацца акцыяй, трэба будзе паказаць студэнцкія білеты.

Цяпер Мінскі заапарк ужо перайшоў на зімовы рэжым працы. Наведаць яго можна штодня з 10:00 да 18:00.

Nashaniva.com