Грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў выйшаў на волю

Затрыманы 2 лістапада пробашч грэка-каталіцкай парафіі св. братоў Андрэя і Пятра ў Брэсце Ігар Кандрацьеў адбыў 12 сутак адміністрацыйнага арышту і выйшаў на волю, паведамляе «Хрысціянская візія».

14.11.2022 / 18:43

Як паведамляе тэлеграм-канал грэка-каталікоў Беларусі, святар адразу пасля выхаду з ізалятара адслужыў літургію.

Затрыманы разам з Кандрацьевым рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі працягвае адбываць адміністрацыйны арышт. Яму прысудзілі 15 сутак.

Nashaniva.com