Пуцін упершыню прысвоіў званне «Маці-гераіня». Адна з узнагароджаных жанчын — жонка Кадырава. У яе 10 дзяцей

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прысваенні звання «Маці-гераіня». Яго атрымалі Медні Кадырава (жонка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава) і Вольга Дзехцярэнка з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. У абедзвюх жанчын па дзесяць дзяцей.

14.11.2022 / 16:34

Медні Кадырава / grozny.tv

Сям'я Дзехцярэнкаў у 2020 годзе выйграла ўсерасійскі конкурс «Сям'я года».

Званне «Маці-гераіні», якое прысвойвалася шматдзетным жанчынам у СССР, Пуцін вырашыў аднавіць гэтым летам.

Кадырава і Дзехцярэнка — першыя, хто атрымаў гэта званне пасля таго, як яно было адноўлена.

Жанчынам, удастоеным звання «Маці-гераіня», належыць выплата ў 1 мільён расійскіх рублёў (40 тысяч беларускіх).

Nashaniva.com