Выратавалі двух катоў і сабаку. Ратавальнікі змагаліся з пажарам у Мінску

Ратавальнікі працавалі па вуліцы Адоеўскага, 32 у Мінску. Там адбылося ўзгаранне на балконе кватэры, размешчанай на пятым паверсе шматпавярховага жылога дома, паведамляе МНС.

14.11.2022 / 16:26

З-за моцнага задымлення ўзнікла пагроза для жыхароў кватэр, якія знаходзяцца на паверх вышэй. Работнікі МНС пры дапамозе масак выратавалі двух чалавек з 6-га паверха і аднаго чалавека з 9-га, а разам з імі двух катоў і сабаку.

Гаспадыня кватэры да прыбыцця МНС самастойна пакінула жыллё. Пажар ліквідаваны. Ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com