Ва Украіне асудзілі на 12 гадоў танкіста, які абстраляў шматпавярховыя дамы ў Марыупалі

Мужчыну, асоба якога не раскрываецца (вядомы толькі яго пазыўны «Філ»), абвінавацілі ў тым, што падчас вайны ён як аператар-наводчык танка Т-72 зрабіў не менш за 20 стрэлаў па жылых шматпавярховых дамах у Марыупалі.

14.11.2022 / 16:08

Марыупаль. Ілюстрацыйнае фота

Вайскоўца ўзялі ў палон у канцы красавіка недалёка ад вёскі Раўнопаль Данецкай вобласці пасля таго, як УСУ падбілі яго танк, а сам ён атрымаў раненні.

У СБУ заявілі, што сабралі бясспрэчныя доказы, што дазволіла вынесці танкісту абвінаваўчы прысуд. Суд прызнаў танкіста вінаватым паводле артыкулаў аб дзяржаўнай здрадзе і ўдзеле ў незаконным узброеным фарміраванні.

У Службе бяспекі Украіны адзначылі, што падсудны з 2014 года быў у шэрагах войскаў самаабвешчанай ДНР, а ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну далучыўся да 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Узброеных сіл РФ.

Nashaniva.com