Беларуса затрымалі ў Растоўскай вобласці за «дыскрэдытацыю» расійскай арміі

У Растоўскай вобласці за «дыскрэдытацыю» расійскага войска і выказванні пра вайну ва Украіне затрымалі 33-гадовага жыхара вёскі Новыя Дактаровічы, паведамляе інфармагенцтва вобласці «Дон 24».

13.11.2022 / 22:28

Цяпер затрыманага па рашэнні суда змясцілі ў цэнтр часовага ўтрымання замежнікаў у Новачаркаску. Беларуса дэпартуюць з Расіі, піша агенцтва.

Затрыманы раней адбываў пакаранне ў адной з папраўчых устаноў рэгіёна, а ў кастрычніку яму забаранілі ўезд у Расію.

Nashaniva.com