У цэнтры Стамбула прагрымеў выбух

На вуліцы Істыкляль у Стамбуле прагрымеў выбух, пацярпелі 11 чалавек.

13.11.2022 / 17:22

Вуліца знаходзіцца ў раёне Бейаглу. Яна цалкам пешаходная і лічыцца адной з галоўных турыстычных вуліц у Стамбуле. У прыватнасці, на ёй месціцца расійскае консульства.

Прычына выбуху пакуль невядомая. Паліцыя перакрыла праход на вуліцу.

Nashaniva.com