Полк Каліноўскага развітаўся з загінулым ваяром. Гэта 16-ты беларускі добраахвотнік, які загінуў, абараняючы Украіну

Добраахвотнік, імя якога не паведамляецца ў мэтах бяспекі, загінуў 7 лістапада. 

13.11.2022 / 15:51

«Наш герой быў бацькам, гаспадаром і ваяром. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баі, як герой», — пішуць каліноўцы.

Гэта ўжо 16-ты беларус, які загінуў на вайне за незалежнасць Украіны ў 2022 годзе.

Nashaniva.com