Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы кары: сытна і ўздымае настрой

У сезон гарбузоў і шэрага надвор'я — самы час для яркіх кулінарных эксперыментаў. Паспрабуйце прыгатаваць гэту страву з арыентальным прысмакам і насычаным водарам на ўсю кухню. Усё гатуецца ў адным рондалі.

13.11.2022 / 12:24

Фота: minimalistbaker.com

Нам спатрэбіцца:

У рондалі ці глыбокай патэльні грэем 2 ст.л. алею. Часнок і цыбулю дробна рэжам і дадаём да алею разам з пастай кары. Даём некалькі хвілін падсмажыцца.

Наступнымі дадаём кавалкі курынага філе. Смажым хвілінак 7. Калі замест курыцы ў вас нут, то дадаём яго разам з агароднінай.

Бульбу і гарбуз наразаем кубікамі. Дадаём у рондаль бульбу, гарбуз і квяцістую капусту, наліваем какосавае малако і булён. Даём закіпець, накрываем накрыўкай і тушым хвілін 25—30 на маленькім агні.

Падаём з арэшкамі, падсмажанымі на сухой патэльні, і галінкамі кінзы. Найлепшым гарнірам тут будзе прыгатаваны рыс, напрыклад басмаці.

Смачна есці!

Nashaniva.com