Украінская чыгунка анансавала запуск цягнікоў у вызвалены Херсон

Украінская чыгунка распавяла, што рыхтуецца аднавіць пасажырскае злучэнне з Херсонам.

13.11.2022 / 12:12

Фота: тэлеграм-канал кіраўніка Украінскай чыгункі

«Размініраванне ідзе хутка, але ўсё ж займае час. Пашкоджаныя шляхі і разбітыя вагоны хутка паправім.

Вакзал на месцы. Людзі чакаюць. Значыць, хутка будзе цягнік у Херсон», — паабяцаў у тэлеграм-канале кіраўнік кампаніі Аляксандр Камышын.

Фота: тэлеграм-канал кіраўніка Украінскай чыгункі

Херсон быў акупаваны расійскімі войскамі з пачатку сакавіка, у кастрычніку Расія незаконна анексавала яго. Але падчас контнаступу ўкраінская армія адбіла горад, 11 лістапада УСУ ўвайшлі ў Херсон.

Фота: тэлеграм-канал кіраўніка Украінскай чыгункі

Nashaniva.com