КДК узяўся за харчаванне ў школьных сталоўках

«Кантрольныя мерапрыемствы» па арганізацыі харчавання вучняў Камітэт дзяржкантролю праводзіць у школах па ўсёй краіне. 

12.11.2022 / 15:24

Маніторынгі выявілі праблемныя пытанні, у тым ліку недавес страў, халодную ежу, факты нездавальняючага санітарнага стану сталовых.

Па выніках мерапрыемстваў кантрольнае ведамства выпрацуе меры па ўдасканаленні арганізацыі школьнага харчавання, гаворыцца ў тэлеграм-канале Камітэта.

Галоўчанку не падабаецца школьнае харчаванне: «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы»

Nashaniva.com